22 сакавіка споўніецца 115 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта і перакладчыка Аляксея Зарыцкага.
Аляксей Зарыцкі нарадзіўся ў Хоцімску, у сям’і служачага. Менавіта хоцімскія краявіды і мясцовы фальклор натхнілі яго на першыя вершы.
Асноўнае месца ў творчасці Аляксея Аляксандравіча Зарыцкага займае паэзія. Яго вершы вылучае высокая культура, выдатнае веданне роднага слова, багацце зместу. Многія ідэі і вобразы, выкарыстаныя ў творах, А. Зарыцкі чэрпаў з глыбокіх фальклорных крыніц. Першы верш ён надрукаваў у 1927 годзе, а ў 1932-м выйшаў яго дэбютны зборнік «Эпічныя фрагменты».

