Кніжная выстава: “Зямля, якой і мы - часцінка”

Кніжная выстава: “Зямля, якой і мы - часцінка”

15 чэрвеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, журналіста і перакладчыка Міколы Гіля (сапраўднае імя Мікалай Сымонавіч Гілевіч).

Нарадзіўся ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна ў шматдзетнай сялянскай сям'і.

Вядомы як майстар прозы, аўтар шматлікіх нарысаў, аповясцей і апавяданняў - у тым ліку папулярных твораў для дзяцей. Яго проза вызначаецца шчырасцю, увагай да вясковага жыцця, чалавечых лёсаў і псіхалагізмам.

Як журналіст ён пачаў друкавацца ў 1952 годзе. У 1962 годзе ў часопісе «Бярозка» з’явілася яго першае апавяданне «Новенькі і кукса».

Сярод шэрагу разнапланавых кніг аўтара — мастацкая проза «Ранішнія сны», «Таццянін чэрвень» і «Пуд жыта», дзіцячыя выданні «На лясной вуліцы» і «Самы галоўны чалавек», а таксама зборнікі публіцыстыкі і нарысаў «Тэлеграма з Кавалевіч», «Пасеянае — узыдзе» і «Камандзіроўка ў Вішанькі».


Запрашаем бліжэй пазнаёміцца з творчасцю славутага земляка на кніжнай выставе „Зямля, якой і мы - часцінка“.