Кніжная выстава “ Ян Чачот: адданы народнай паэзіі”

Кніжная выстава “ Ян Чачот: адданы народнай паэзіі”

7 ліпеня спаўняецца 230 гадоў з дня нараджэння беларускага і польскага паэта, фалькларыста, этнографа, мовазнаўцы
Яна Тадэвушавіча Чачота.

Нарадзіўся Ян Чачот 7 ліпеня 1796 года ў вёсцы Малюшычы цяперашняга Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Адукацыю атрымаў у Навагрудскай дамініканскай школе, дзе адбылася яго лёсавызначальная сустрэча з Адамам Міцкевічам.

Першыя вядомыя літаратурныя творы Яна Чачота з’явіліся недзе каля 1818 года, і тэматычна яны былі звязаны з жыццём філаматаў. Гэта былі песні і вершы з нагоды студэнцкіх урачыстасцяў.

Галоўнай справай жыцця Яна Чачота стала зберажэнне народнай спадчыны. Ён самааддана збіраў і даследаваў беларускі фальклор, вынікам чаго стала выданне шасці знакамітых зборнікаў пад агульнай назвай «Сялянскія песні...». У гэтых кнігах паэт захаваў для нашчадкаў багацце жывой мовы, звычаяў і духоўнай культуры беларускай вёскі XIX стагоддзя.

Значную частку жыцця Чачот прысвяціў кніжнай справе: у 1841–1846 гадах ён працаваў бібліятэкарам у знакамітым Шчорсаўскім маёнтку Храптовічаў, дзе захоўваліся каштоўныя гістарычныя дакументы і рэдкія выданні.

Творчасць і навуковая дзейнасць Яна Чачота пакінулі глыбокі след у гісторыі, зрабіўшы яго адным з галоўных захавальнікаў беларускай нацыянальнай самабытнасці.


У Міёрскай цэнтральнай раённай бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава «Ян Чачот: адданы народнай паэзіі». Адкрыйце для сябе дзіўны свет беларускага фальклору і даведайцеся пра лёс чалавека, які захаваў для нас песні мінулых стагоддзяў.
Запрашаем на кніжную выставу!