Штогод па традыцыі ў час вясенніх канікул Узменская бібліятэка збірае чытачоў - дзяцей. У рамках тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі, сення 25 сакавіка адбылася конкурсна-ігравая праграма "Кніжная вясёлка".
Бібліятэкар разам з дзецьмі спыніліся на станцыях "Вусная народная творчасць", "Быліны", "Казкі", "Любімыя вершы", "Класіка для школьнікаў". На кожнай станцыі былі свае заданні з якімі дзеці паспяхова справіліся. Таксама даведаліся пра гісторыю узнікнення чытацкага свята, праявілі кемлівасць і знаходлівасць.
25
Март
2026
- Дата: 25 марта
- Время: 11:00
- Место: Филиал «Узменская сельская библиотека»

