Літаратурны партрэт “Пясняр шыпшынавай краіны” да 125 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі
14 Июль 2025
  • Дата: 15 июля
  • Время: 9:00
  • Место: Миорская центральная районная библиотека

Літаратурны партрэт “Пясняр шыпшынавай краіны” да 125 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі


15 лiпeня спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі (1900 – 1976), які ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як таленавіты лірык, майстар вершаванага слова.

Да гэтай даты ў цэнтральнай бібліятэцы праходзіць літаратурны партрэт “Пясняр шыпшынавай краіны”.

Нapaдзiўcя Уладзімір Дубоўка 15 лiпeня 1900 гoдa ў вёсцы Агароднікі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1915 г. сям’я пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў Маскву. Скончыў Нова-вілейскую настаўніцкую семінарыю, працаваў настаўнікам на Тульшчыне. У 1920 годзе праходзіў службу ў асобнай тэлеграфна-будаўнічай роце Чырвонай арміі. Пасля працаваў метадыстам і інспектарам беларускіх школ у Народным камісарыяце асветы РСФСР і вучыўся ў Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В. Брусава.

Пачаткам літаратурнай творчасці Уладзіміра Дубоўкі лічыцца 1921 год, калі ў газеце «Савецкая Беларусь» быў надрукаваны верш «Сонца Беларусі». Пасля з’явіліся зборнікі «Строма» (1923), «Там, дзе кіпарысы» (1925), «Трысцё» (1925), Credo (1926) і «Наля» (1927). Творы паэта сагрэты цеплынёй і пяшчотай, захапленнем роднай старонкай, яе прыродай.

У. Дубоўка вядомы і як перакладчык твораў. Найбольшага поспеху дасягнуў, пераўвасабляючы па-беларуску творы У. Шэкспіра, што ўвайшлі ў кнігу “Санеты”. Паэт з’яўляецца лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1962) за кнігу паэзіі «Палеская рапсодыя», дзе ён расказаў аб гераічным мінулым палешукоў, выказаў сваё захапленне багаццем жыццёвай мудрасці, майстэрствам, руплівай працай людзей, з рамантычнай узнёсласцю і замілаваннем апеў раку Прыпяць.

Значны след пакінуў У. Дубоўка і ў дзіцячай літаратуры. Асабліва ў галіне казкі. У гэтым жанры ён напісаў болей 50 твораў і з’яўляецца таксама аўтарам аповесцей для дзяцей «Жоўтая акацыя» (1967), «Ганна Алелька» (1969), «Як Алік у тайзе заблудзіўся» (1974).

Памёр 20 сакавіка 1976 г. ў Маскве, пахаваны ў калумбарыі Мікола-Архангельскіх могілак.