28 верасня сваё 95-годдзе адзначае беларускі паэт і пісьменнік Віктар Браніслававіч Дайліда.
Да гэтай даты ў цэнтральнай бібліятэцы праходзіць кніжная выстава “Сэрцу мілыя края”.
Нарадзіўся В. Дайліда ў вёсцы Пуцяты ў сялянскай сям’і.
Літаратурнай творчасцю Віктар Браніслававіч пачаў займацца з 1953 года. Пісаў нарысы, апавяданні для дзяцей, праявіў сябе ў жанры гумарэскі. Многія яго апавяданні моцна «прывязаныя» да зямлі, па-сялянску няспешныя, грунтоўныя – пісьменнік працяглы час жыў у вёсцы, таму добра ведаў вясковае жыццё.
28
Сен
2025
- Дата: 28 сентября 2025
- Время: 09:00
- Место: Миорская центральная районная библиотека

