Сапраўдная свята паэзіі адбылося у цэнтральнай бібліятэцы. З прэзентацыяй новага зборніка “Родны край – наша сонца” завітала наша зямлячка, паэтэса, мастачка Галіна Загурская. У кнігу ўвайшлі вершы класікаў беларускай літаратуры Еўдакіі Лось і Веры Вярбы, а таксама творы поўныя любові да роднай зямлі, прыроды, душэўнай цеплыні нашай сучасніцы Галіны Загурскай, якія крануць сэрца кожнага чытача.
Творчая сустрэча прайшла ў неверагодна цеплай і ўтульнай атмасферы. Галіна Пятроўна расказала пра гісторыю з’яўлення кнігі, пра тое, что натхняла яе на напісанне твораў. Асабісты настрой стварыла чытанне вершаў Галінай Загурскай.
Напрыканцы сустрэчы паэтэса падарыла бібліятэцы сваю кнігу "Жывуць у Полацку стагоддзі..."
31
Окт
2025
- Дата: 31 октября
- Время: 13:00
- Место: Миорская центральная районная библиотека

