9 студзеня памяшканне Міёрскай раённай бібліятэкі напоўніліся асаблівым святлом і шчырасцю — сюды завіталі знакамітыя землякі: паэтэса Галіна Загурская і бард Васіль Граноўскі. Літаратурна-музычная сустрэча пад назвай “Люблю цябе, мой родны край” стала месцам для ўсіх прыхільнікаў паэзіі і жывой музыкі.
Дыялог паэзіі і музыкі быў асабліва глыбокім. Галіна Загурская чытала вершы, якія краналі да глыбіні душы: “Родны край”, “Малітва за Радзіму”, вершы пра маці і, канешне, прысвячэнне малой радзіме — “Лявонпаль”. У адказ гучалі песні Васіля Граноўскага. Бард парадаваў выкананнем песень на словы Максіма Танка і сваімі вядомымі творамі, такімі як “Час бліскавіц” і “Краіна мая незалежная”. Асабліва цёпла госці сустрэлі кампазіцыю “Міёры”.
Важнай падзеяй стала прэзентацыя новага зборніка Галіны Загурскай “Родны край – наша сонца”. Аўтарка падзялілася гісторыяй стварэння кнігі і натхненнем, якое яна знаходзіць у родных краявідах.
Фінал сустрэчы атрымаўся па-сапраўднаму святочным. Пад вясёлыя і рытмічныя песні Васіля Граноўскага — “Цыганачка” і падарунак - “Бібліятэчны вальс”, гледачы не змаглі ўседзець на месцы і пусціліся ў танцы.
Завяршылася сустрэча агульным здымкам на памяць.
09
Янв
2026
- Дата: 09 января
- Время: 14:30
- Место: Миорская центральная районная библиотека

