кніжная выстава “Алесь Бадак на ўсе жанры мастак”
25 Фев 2026
  • Дата: 28 февраля
  • Время: 09:00
  • Место: Миорская центральная районная библиотека

кніжная выстава “Алесь Бадак на ўсе жанры мастак”

28 лютага свой 60-гадовы юбілей адзначае вядомы беларускі паэт, празаік і дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак.

Шчыра віншуем Аляксандра Мікалаевіча і запрашаем ўсіх жадаючых наведаць кніжную выставу “Алесь Бадак на ўсе жанры мастак”, прысвечаную яго творчасці.

Нарадзіўся Аляксандр (Алесь) Мікалаевіч Бадак 28 лютага 1966 года ў вёсцы Туркі Ляхавіцкага раёна ў сям’і рабочага. У 1983 годзе пасля заканчэння школы паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.З 1984 па 1986 год служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працягнуў вучобу ва ўніверсітэце, які скончыў у 1990 годзе. У тым жа годзе прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Доўгі час працаваў у часопісах «Бярозка», «Маладосць», «Нёман». З 2015 года узначальвае выдавецтва «Мастацкая літаратура», спрыяючы выхаду ў свет якасных кніг новых пакаленняў аўтараў.

Першы верш Алеся Бадака быў надрукаваны ў 1979 годзе ў газеце «Піянер Беларусі». Аўтар больш як дзесяці паэтычных зборнікаў, сярод якіх «Будзень», «Раніца», «Маланка ў попеле». За апошнюю кнігу быў узнагароджаны прэстыжнай прэміяй «Залаты купідон». Таксама выдаў зборнік прозы і паэзіі «Побег на край дождя». Вядомы i як выдатны казачнік і аўтар пазнавальных кніг для дзяцей.

На пачатку 1990-х гадоў пачаў пісаць тэксты да песень. Яго творы гучаць са сцэны ў выкананні лепшых артыстаў краіны, робячы яго лаўрэатам шматлікіх рэспубліканскіх конкурсаў. У апошнія гады часцей выступае ў перыядычным друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.