кніжная выстава «Сын свайго часу»
06 Фев 2026
  • Дата: 8 февраля
  • Время: 10:00
  • Место: Миорская центральная районная библиотека

кніжная выстава «Сын свайго часу»


8 лютага спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Паўлавіча Мележа — выдатнага празаіка, драматурга і публіцыста, чыя творчасць стала нацыянальным гонарам і класікай сусветнай літаратуры.

Да гэтай даты ў цэнтральнай бібліятэцы прымеркавана кніжная выстава «Сын свайго часу».

Іван Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921 года ў звычайнай сялянскай сям'і ў вёсцы Глінішча. У 1938 годзе скончыў сярэднюю школу ў мястэчку Хойнікі. Пicaць вepшы i aпaвядaннi Iвaн Meлeж пaчaў яшчэ вyчнeм. У 1939 гoдзe быў aпyблiкaвaны ягo пepшы вepш "Paдзiмe". Для знакамітага пісьменніка любоў да землякоў і роднага краю служыла не толькі натхненнем, але і крыніцай сілы. Ключавое месца ва ўсёй творчасці Мележа займае трылогія «Палеская хроніка» у якой аўтар распавядае пра жыццё невялікай вёскі ў перыяд калектывізацыі. Творы І.Мележа “У завіруху” “Гарачы жнівень”, раман “Мінскі напрамак» прысвечаны ваенным і пасляваенным падзеям. У 1977 годзе вышла “Першая кніга”, у якой надрукаваны дзеннікі і публіцыстычныя заметкі аўтара.

Раманы "Людзі на балоце" і "Подых навальніцы" былі экранізаваныя на "Беларусьфільме".