літаратурны агляд “Распавядае Уладзімір Ягоўдзік”
12 Фев 2026
  • Дата: 14 февраля
  • Время: 10:00
  • Место: Миорская центральная районная библиотека

літаратурны агляд “Распавядае Уладзімір Ягоўдзік”


14 лютага Уладзіміру Ягоўдзіку спаўняецца 70 гадоў.

Уладзімір Ягоўдзік — беларускі пісьменнік, драматург, лаўрэат Літаратурнай прэміі Янкі Маўра. Ён вядомы як аўтар прозы вершаў і п'ес для дзяцей і перакладчык. Паводле сюжэтаў казак У. Ягоўдзіка пастаўлены спектаклі на Беларускім радыё і тэлебачанні, у драматычных і лялечных тэатрах Беларусі.

Нарадзіўся пісьменнік 14 февраля 1956 года у вёсцы Кастровічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школах-інтэрнатах. У 1978 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Творчасць У. Ягоўдзіка вельмі разнастайная - гэта казкі і апавяданні, аповесці і мініяцюры аб прыродзе і гістарычнай спадчыне. З вялікай любоўю апісвае расліны і жывёльны свет, якім захапляецца бязмежна.

Прапануем бліжэй пазнаеміцца з кнігамі аўтара, на абанеменце цэнтальнай бібліятэцы, дзе праходзіць літаратурны агляд “Распавядае Уладзімір Ягоўдзік”.